Адказ на пытанне, што зрабіў Зянон Пазняк

Мне вельмі прыкра чытаць вашыя неадумлівыя выказванні. Але трэба, каб Вы і Вашыя аднадумцы хоць трохі зразумелі - дзе шлях да Беларусі.

Па парадку

home-1
За чвэрць века Зянон ні разу не пераабуўся. Галоўная яго тэза - народ (Вы) павінен станавіцца беларусамі. Калі гэта не адбудзецца, то ўсё астатняе марна.
На конт пасады прэзідэнта. Зянон і апазіцыя БНФ была катэгарычна супраць змен канстытуцыі і ўвядзення прэзідэнцтва. Тут Вы проста ўзводзіць напрасліну. Нажаль тагачасная апазіцыя не змагла перамагчы. Камуністы пайшлі на ўступкі пра герб і сцяг, але дзеля чаго. Дзеля таго каб рыштунак улады застаўся ў іхніх руках. І тут вінаваціць Зянона проста крышачку падлавата.
На конт таго што Зянон трэцяе дзесяцігоддзе жыве на захадзе. Так жыве, а не знік як Захаранка і Ганчар. Ён выбраў шлях змагання. На конт таго за якія грошы. Скажу шчыра, што не ведаю. Але Зянон таленавіты чалавек, які ў эміграцыі выпусціў некалькі кніжак. Там магчымыя ганарары, і не малыя. Зрэшты магчыма ён жыве за кошт нейкіх грантаў. І што тут злачыннага.
Святлана таксама жыве не за тыя грошы, што ёй далі ў дарогу ў 20-м годзе.
sveta-3
Я таксама згодзен, што заслуга Святланы ў тым што яна падтрымлівае зацікаўленасць Захаду ў беларускім пытанні. Але гэтага настолькі мала, што варта жалю.
Яна сабрала вакол сябе людзей, мала таго што некампетэнтных, дык гэта людзі для якіх Беларусь не мэта, а сродак уласнага ўзвышэння. Усе яны змагаюцца не за Беларусь, а супраць Лукашэнкі. У выніку працэс ліквідацыі Беларусі пасля 20-га года не толькі паскорыўся. Ён пайшоў у разнос.
Так, Святлана вельмі шмат ездзіць, сустракаецца. Гэта маё свой плюс (ужо сказаў). Але яна па сённяшні дзень не заклікала свой электарат станавіцца беларусамі. А гэта галоўнае! Сёння яна нарэшце, праз два месяцы вайны, трохі дыстанцыравалася ад "мудрага Пуціна". Але прызнанне таго, што спадзевы на падтрымку з боку Расіі былі стратэгічнай памылкай так і не прагучала.
Вось нейкі такі атрымаўся адказ.
Галоўнае станавіцца беларусамі. Што гэта дае і як гэта працуе на будучыню сення вельмі добра відаць. І іншага шляху проста НЯМА!
З павагай, Алесь Місуна

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЛУКАШЫСЦКАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ ЭЛІТ ДАРМА НЕ МІНУЛА

Пра Беларусь яны ня думаюць
Гарбатага і магіла ня выправіць. Моцная народная мудрасьць. Расейскі мордар акупаваў Беларусь, нішчыць Беларусь і Украіну, а публіка, выкармленая лукашызмам, што ўцякла за мяжу, займаецца толькі адным -- утапіць Лукашэнку і абавязкова разам зь Беларусяй. Пра Беларусь яны ня думаюць. Пуцін тут іх не цікавіць. Яго няма нават у рыторыцы. Яны думаюць, што можна збавіцца ад Лукашэнкі, ня рушачы Пуціна, ня збавіўшыся ад Расеі
Да антыбеларускай практыкі Латушкі-Ціханоўскай, здаецца, далучыліся ўжо іншыя групы былых лукашыстаў (якія, як вядома, "геапалітыкай не займаюцца"). Замест таго, каб выкрываць дзеяньні акупантаў, што напалі на Украіну, што захапілі і нішчаць нашу Айчыну, яны заняліся пошукам доказаў "удзелу Беларусі" у вайне. Гэта для іх галоўнае. Гэта ёсьць іхны прыярытэт. Злачынствы акупантаў -- па баку. Масква пляскае ў ладкі. Маўляў, старайцеся, дурні беларускія, старайцеся. Ніякага паняцьця пра нацыянальныя інтарэсы ў вас няма.
Зянон Пазьняк
Poznyak